Стрічка новин

Міжнародна наукова конференція в Гродно "GRODNÆ ET ORBI" (4-5 листопада 2017 р.)

Беларускае гістарычнае таварыства, Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, Цэнтр беларускіх студыяў запрашаюць да ўдзелу ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Гародні ў межах праекта "GRODNÆ ET ORBI" і традыцыйных "ДЗЁН СВЯТОГА ГУБЕРТА" "Гарадскія супольнасці і гарадское асяроддзе" (4-5 лістапада 2017 г.)

Навуковы праект "GRODNÆ ET ORBI" мае на мэце працягнуць традыцыі ўрбаністыкі, якія былі закладзеныя ў межах "Гарадзенскага палімпсеста" і "Гарадзенскага соцыўма". Наша ініцыятыва заклікана аб’яднаць для навуковай дыскусіі не толькі даследчыкаў гісторыі Гародні, але ўсіх зацікаўленых у вывучэнні гісторыі гарадскіх цэнтраў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У цэнтры ўвагі канферэнцыі знаходзяцца гарадскія супольнасці як галоўны суб’ект лакальнай гісторыі. Храналагічныя рамкі не абмежаваныя.

Шчыра запрашаем прыняць удзел у працы канферэнцыі як гісторыкаў, так і ўсіх даследчыкаў, чые навуковыя інтарэсы так ці іначай закранаюць жыццё горада.

Дыскусійнае поле канферэнцыі ахоплівае наступныя праблемы:

  • культура і ідэнтычнасць гараджан;
  • гарадская салідарнасць;
  • сацыяльная мабільнасць і шляхі папаўнення гарадскога саслоўя;
  • гарадскія канфлікты і сумесная абарона сваіх правоў;
  • прафесійныя групы і іх трансфармацыя;
  • рэлігійныя, нацыянальныя і культурныя супольнасці горада;
  • гарадскія добраахвотныя таварыствы;
  • маргіналыя супольнасці: іх вызначэнне, структура, паўсядзённае жыццё;
  • гарадскі крымінал;
  • грамадскі і сямейны ўклад жыцця

Заяўкі на ўдзел просім дасылаць да 31 мая 2017 г. у два адрасы: Алесю Радзюку (radzjuk@gmail.com) і Віталю Галубовічу (halubovich2007@tut.by).

У заяўцы неабходна ўказаць навуковую ступень, месца працы, тэму рэферата і асноўныя тэзісы, кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак. Плануемая колькасць удзельнікаў – 20 - 25 навукоўцаў.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, польская, украінская, руская.

Аргкамітэт кампенсуе выдаткі на дарогу, а таксама аплочвае пражыванне ўдзельнікам канферэнцыі з іншых гарадоў і краін.

Аргкамітэт аказвае падтрымку ўдзельнікам з краін па безвізавым знаходжанні ў Беларусі падчас канферэнцыі.